У Бярозе суд вызначае, ці была падстава не дазволіць пікет



Бярозаўскія праваабаронцы спрабуюць аспрэчыць у судзе Бярозаўскага раёна адмову ў пікеце 10 снежня. Чыноўнікі спаслаліся на правядзенне спартовага мерапрыемства ў запрошаны на пікет дзень і час. Але стадыён 10 снежня аказаўся пустым.

Кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– Спартовае мерапрыемства не падпадае пад вызначэнне „масавае мерапрыемства”. Згодна з законам, спартовае мерапрыемства было б масавым мерапрыемствам, калі б не было спецыяльна вызначанага для гэтага месца. А паколькі гарадскі стадыён як раз для гэтага і прызначаны, то фактычна ніякага другога масавага мерапрыемства там не было, такім чынам нам адмовілі незаконна.

Суддзя Алена Нямкова, якая вядзе справу, вырашыла выклікаць на чарговае судовае паседжанне дадатковых сведак. Суд працягнецца 27 студзеня.

IMG_2890

IMG_2892

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: