У Бярозе судовыя выканаўцы спрыяюць махлярам



Выкананне судовых рашэнняў на Берасцейшчыне мае праблемы, калі гэта не тычыцца дзяржаўных інтарэсаў, кажа прадпрымальнік, інвалід 2 групы з Белаазёрска Ігар Леўчанка. Ён паўгады не можа дабіцца выканання рашэння эканамічнага суда Берасця.

Судовы выканаўца Марына Фесько за гэты час ні разу не сустрэлася з дырэктарам Бярозаўскай фірмы: “Заходні горад” Вадзімам Гулевічам для спагнання з апошняга пазыкі ў 50 000 000 рублёў і вяртання арэндуемай тэхнікі.

Гэта ўсё прадпрымальнік Леўчанка павінен аддаць у арганізацыю “Бярозабуд”:

– Як можна патлумачыць такі адказ: я што – павінна паехаць з Берасця ў Бярозу, шукаць дырэктара гэтай фірмы? Між тым фірма “Заходні горад” не сплаціла ні капейкі тым, каму вінна.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” і сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што дзяржава ў сваім бяздзеянні спрыяе махлярству, да прыкладу, што ўчыніў Вадзім Гулевіч:

– Можа нехта на тэрыторыі горада Бяроза займаецца махлярствам, і дзяржава спрыяе яму. Столькі структураў не могуць знайсці гэтага мазляра – вось тут?

Сёння стала вядома, што на скаргі ў розныя інстанцыі аб бяздзейнасці судовых выканаўцаў, прыйшоў адказ, што Гулевічу пагражае крымінальная справа.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя