У Бярозе судзяць за сцяг на балконе
Бярозаўская міліцыя працягвае прабіваць дно. Захапіўшы вуліцы і плошчы горада, яны рынуліся на балконы і кватэры, дзе заўважаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Першым пацярпелым у гэтым плане стаў жыхар Бярозы Дзмітрый Труцько. У яго на балконе вісеў нацыянальны сцяг, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Змітра Труцько затрымалі каля дзвярэй ягонай кватэры. І на 72 гадзіны ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС. Пазней быў праведзены агляд яго кватэры. І яго асабісты вобшук прайшоў у аддзяленні… Пакаранні за бел-чырвона-белы сцяг на балконе дакаціліся і да Бярозы. Было шмат прысутных на судовым пасяджэнні, якія захацелі быць сведкамі, як гэтае судовае пасяджэнне будзе праходзіць.
Паводле Сяржука Русецкага, па справе Труцько за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве было ўжо 2 пасяджэнні. На першым пасяджэнні мужчына заявіў пра жаданне мець абаронцу, на другім заявіў аб адсутнасці дакументаў аб вобшуках. Суддзя Алена Нямкова адправіла справу на дапрацоўку.
Беларускае Радыё Рацыя