У Бярозе ўшанавалі беларускую Біблію



У Бярозе Царква хрысціян веры евангельскай правяла фэст, прысвечаны 500-годдзю беларускай Бібліі Францыска Скарыны. Свята сабрала шмат людзей. Прысутных павіншаваў пастыр царквы Мікалай Аліферчык. Выконваліся песні на біблейскую тэматыку ў сучасным стылі хорам царквы і вернікамі асабіста. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, намеснік старшыні абласнога літаб’яднання “Берасцейшчына” Валянціна Восіпава падзякавала арганізатарам свята, уручыла падарункі, падзякавала прысутным і прачытала свае вершы. Фэст прыйшоўся даспадобы публіцы. Кажуць людзі:

– Такое свята – гэта яшчэ раз пацвярджэнне таго, што ў нас ёсць мінулае, ёсць і будучыня.

– І такія святы ў нас адзначаюцца. Не толькі Дзень савецкай арміі.

– Малайцы. І хораша спелі, і Бога праславілі.

– Хоць позна, але такую працу трэба праводзіць. Даўно трэба было з гэтага пачынаць. І нашмат бы мы прасунуліся наперад.

У Бярозе гэта першае мерапрыемства па ўшанаванні беларускай Бібліі. Сёння далёка не кожны чалавек лічыць Біблію сваёй настольнай кнігай. Мала хто ведае яе цікавую гісторыю і ўплыў на развіцце чалавецтва. Публічнае ўшанаванне Бібліі на роднай мове – вялікі ўнёсак у нашу культуру і адукацыю.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза