У Бярозе ўзмацняецца кантрольна-прапускны рэжым
У Бярозе ўзмацняецца кантрольна-прапускны рэжым. Сілавікі і чыноўнікі не задаволіліся дзяжурнымі супрацоўнікамі пры ўваходзе. І вось ужо з’явіліся турнікеты. Спачатку ў будынку міліцыі, потым у Бярозаўскім райвыканкаме. У судзе значна падвысілася цікаўнасць да наведвальнікаў з боку дзяжурнага міліцыянта. Што абурае людзей, якія лічаць гэта жаданнем адгарадзіцца ад сваіх грамадзян і кантраляваць іх кожны крок, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:
— Абразіў мяне сам прыход у гэты суд у Бярозе. Дзяжурны міліцыянт патрабуе пашпарт. Бярэ пашпарт і спісвае звесткі з пашпарта ў сваю асаблівую кнігу. Там яшчэ трэба запоўніць: да якога суддзі ты ідзеш. Гэта проста абражае. Мяне, як чалавека.
— Хадзіў у выканкам. На першым паверсе стаіць шлагбаум і сядзіць ахоўнік, які правярае дакументы і запісвае усіх, хто заходзіць і выходзіць. Запісваць дадзеныя нашых пашпартоў, пытаюць, у які кабінет і нават ледзь ні колькі часу мы там будзем знаходзіцца.
— Улады задумаліся над тым, што ў людзей ёсць незадаволенасць і хочуць адгарадзіцца.
— Мы ў сваёй краіне жывём як у турме.
Бярозаўчаніну Вадзіму Якушыку на пісьмовы запыт, у колькі абышоўся бюджэту турнікет у райвыканкаме, адказалі: дадзеныя на сайце райвыканкама. Але мужчыну не ўдалося знайсці гэтай інфармацыі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя