У Бярозе затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай



У Бярозе здзейснена правакацыйнае затрыманне сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Максіма Кавалевіча. У 11.15 ён быў затрыманы пры выездзе з дома на сваім аўто супрацоўнікам ДАІ лейтэнантам Селівончыкам нібыта для праверкі дакументаў.

Па надуманай прычыне Селівончык зацягнуў час да прыезду дзвюх міліцэйскіх машын . Участковы капітан Жаўнярук зноў жа па надуманай прычыне прапанаваў праехаць у Бярозаўскі РАУС. Дзе Кавалевіча пратрымалі да 17.15 і адпусцілі без складання якіх-небудзь дакументаў, кажа Максім Кавалевіч:

– У яго чын капітана. Кажа: „15-га красавіка скралі ровар і па арыенціроўцы вы пасуеце да апісання злодзея”. Нібыта нам трэба праехаць у бярозаўскі пастарунак.

Паводле сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Сяржука Русецкага, бярозаўская міліцыя ў чарговы раз страціла свой твар. Замест сваіх непасрэдных абавязкаў зноў улезла ў палітыку:

– Атрыманы загад зверху па запалохванні або нейтралізацыі сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Адбылося незаконнае складанне пратаколу і затрыманне Максіма Кавалевіча ў Бярозе.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Максім Кавалевіч намераны абскардзіць сваё затрыманне ў пракуратуру Бярозаўскага раёну.

Беларускае Радыё Рацыя