У Бярозе зацвердзілі падпісныя лісты Валерыя Цапкалы, Святланы Ціханоўскай і Сяргея Чэрачня
Бярозаўская раённая выбарчая камісія зацвердзіла спісы трох прэтэндэнтаў у кандыдаты з шасці пададзеных.
Гэта подпісы за Валерыя Цапкалу, Святлану Ціханоўскую і Сяргея Чэрачэня, кажа даўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржук Русецкі:
– І такім чынам усе 536 подпісаў за Валерыя Цапкалу прызнаныя сапраўднымі. За Сяргея Чэрачэня ўсе 394 подпісы прызнаныя сапразднымі. Адзін подпіс прызнаны несапраўдным у Святланы Ціханоўскай з 936 – вуліца Паўночны гарадок была названая як Северная. З ўлікам таго, што толькі адзін подпіс прызналі несапраўдным, то можна лічыць, што даволі лаяльныя адносіны праверкі подпісаў былі ў раённай выбарчай камісіі.
На праверцы ў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі знаходзяцца яшчэ падпісныя лісты Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева і Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя