У Чарнігаўскай вобласці прадалі помнік Леніну
У Чарнігаўскай вобласці на празрыстым аўкцыёне прадалі першы помнік Леніну, паведаміла прэс-служба сістэмы электронных закупак ProZorro ў Facebook.
„Малая прыватызацыя працягваецца, і на нашых аўкцыёнах прадаюцца розныя аб’екты. Ну вось толькі што адбыўся паспяховы аўкцыён, на якім Сямёнаўская гарадская рада прадала цікавы металалом – дэмантаваны помнік Леніну з бронзы (2,5 тоны)”, – расказалі ў ProZorro.
Адзначаецца, што за металалом змагаліся 14 прэтэндэнтаў, а пераможца замест пачатковых 45 тысяч грыўняў урэшце прапанаваў за помнік 220 тысяч.
