У Чарнігаве пройдзе вечарына памяці Уладзіслава Ахроменкі



18 снежня ў Чарнігаве пройдзе вечарына памяці Уладзіслава Ахроменкі. Яе арганізатарам выступае Рух салідарнасці „Разам”.

Дзень памяці пачнецца па наступным адрасе: Сабор святой вялікамучаніцы Кацярыны (г. Чарнігаў, вул. Підвальна, 5). Там у храме а 11-й гадзіне пройдзе памінальная служба. З 12:30 да 14:30 арганізатарамі запланаваны круглы стол „Украіна -Беларусь: літаратурнае ўзаемадзеянне” (адрас – Чарнігаў, КМЦ „Інтермеццо”, вул. Шаўчэнкі, 9).

Пісьменнік, публіцыст, даследнік, сцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка, які апошнія гады цесна супрацаваў з нашым радыё, памёр ад інфаркту ў Беластоку 9-га лістапада. Пахаваны Ахроменка ў Менску на Заходніх могілках. Беларускае Радыё Рацыя