У Чарнобыльскай зоне ўжо тыдзень гараць лясы
Пажар не могуць патушыць ужо тыдзень.
У сувязі з гэтым кандыдат тэхнічных навук, сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў раіць адсочваць ровень магутнасці дозы:
– Абавязкова сачыць, маніторыць, не чакаць калі па тэлевізары скажуць, што непарадак. У нас скажуць як заўсёды, калі ўжо будзе позна. Пасля ўжо прадпрымаць пэўныя дзеянні. Лясы там гараць кожны год. Народ пачынае паліць мінулагоднюю траву, гэта перакідваецца на лес. Хутчэй за ўсё гэта рукатворны пажар.
Паводле інфармацыі дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, для ліквідацыі пажару задзейнічана каля 400 чалавек і 100 адзінак тэхнікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: kv.dsns.gov.ua