У чарзе на выезд з Беларусі стаяць больш за тысячу фур



Больш за адну тысячу вялікагрузных аўтамабіляў чакаюць сваю чаргу на выезд за межы Беларусі на заходнім напрамку. Дадзеная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранкамітэта.

Больш за ўсё фур стаіць у чарзе, каб трапіць у Літву – больш за 770:

  • Каменны Лог – больш за 280;
  • Беняконі – больш за 170;
  • Катлоўка – больш за 160;
  • Прывалка – больш за 160.

Больш за 150 грузавікоў пакуль не могуць выехаць у Польшчу:

  • Брузгі – больш за 120;
  • Бераставіца – больш за 30.

На беларуска-латвійскай мяжы сабралася 90 фур:

  • Урбаны – больш за 70;
  • Грыгараўшчына – больш за 20.