У час вучэнняў „Захад-2017” расейскі верталёт параніў людзей



Цягам вучэнняў „Захад-2017” на палігоне „Лужскі” пад Санкт-Пецярбургам верталёт Ка-52 нанёс удар па гледачах. Пра гэта 19 верасня паведаміла выданне 66.ru са спасылкай на кампетэнтную крыніцу. 

Па словах інфарматара, інцыдэнт адбыўся днямі. Шрубалёт „міжволі” запусціў ракеты класу „паветра-зямля”.

„Яны ляцелі на мэце, заставалася метраў 500, паводле задання на баявым шляху ўключаюцца ланцугі ўзбраення, яны ўключылі, але там нешта каратнула і ракеты зышлі самы. У асколкаў разлёт вялікі, згарэлі як мінімум два аўтамабілі, два чалавекі былі цяжка паранены, зараз яны ў шпіталі. Гэта была трэніроўка перад нейкай паказухай”, – паведаміла крыніца.

Паведамляецца, што пацярпелі, хутчэй усяго, журналісты. 

Беларускае Радыё Рацыя