У Чашніках асвяцілі малітоўны дом
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч асвяціў малітоўны дом, які паўстаў у Чашніках. На свята прыйшлі ўсе каталікі Чашнікаў, а таксама прыехалі святары і вернікі з дзевяці парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Як кажа біскуп Алег Буткевіч, важна, што ёсць месца, дзе можна памаліцца, ёсць чарговы знак веры людзей.
– У гэтых будынках адбываецца праслаўленне Бога. Гэта тое месца, дзе чалавек можа знайсці адказ на хвалюючыя пытанні, знайсці падтрымку, перадусім, тую божую ласку, якая нас трымае, і дапамагае ў гэтым свеце жыць.
Па словах чашніцкіх парафіянаў, яны доўга чакалі пабудовы малітоўнага дома, бо раней, каб памаліцца, яны здымалі дамы або кватэры. Зараз яны з нецярпеннем будуць чакаць хутчэйшага завяршэння будаўніцтва і кансэкрацыі новай святыні.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
