У дачыненні да берасцейскага блогера пачатая крымінальная справа за абразу (абноўлена)



Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэту завёў крымінальную справу на блогера Сяргея Пятрухіна за абразу. За абразу каго і што не паведамляецца. Позва падпісана следчым Арцёмам Хільковічам. Цікава, што дакумент быў проста кінуты ў паштовую скрыню. Таму Пятрухін атрымаў яго са спазненнем 24-га ліпеня. З’явіцца ў камітэт трэба было раніцай 23 ліпеня. Але ісці ў Следчы камітэт блогер не збіраецца, кажа Сягей Пятрухін:

У позве ў якасці каго я выклікаюся стаіць рыска. Я лічу, што гэта непаўнавартасная паперка. Гэта першае, а другое, што мне належным чынам яе не далі.

Сяргей Пятрухін лічыць, што яго пераслед звязаны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і той праўдай, якую ён адкрыта гаворыць:

Гэта толькі за крытыку дзеянняў улады, за актыўную грамадзянскую пазіцыю, за асвятленне падзеі, якія вакол завода акумулятарных батарэй. Я нават думаю, што гэта можа быць нейкая замова.

Паводле Сяргея Пятрухіна, зараз улада «насела» на блогераў і незалежных журналістаў, каб заставіць замаўчаць. Праблемы людзей растуць, і гэта муляе вока ўладутрымаючым.

Беларускае Радыё Рацыя