У „Дамачаве” адноўлены рух грузавікоў і аўтобусаў масай да 7,5 тон



У пункце пропуску “Дамачава”, што на беларуска-польскай мяжы, адноўлены рух грузавікоў і аўтобусаў масай да 7,5 тон.

Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Кажа прадстаўнік Аддзялення пагранічнага кантроля “Дамачава” Берасцейскай пагранічнай групы:

РР: Ці ёсць нейкая статыстыка, колькі ўжо кіроўцаў скарысталася за сёння?

– Яшчэ не было нічога.

РР: Як вы лічыце, гэта разгрузіць астатнія пункты пропуску крыху?

– Магчыма, магчыма.

Абмежаванне на праезд грузавых транспартных сродкаў і аўтобусаў дзейнічала да 1 снежня 2017 года. Яно было звязана з правядзеннем рамонтных работ маста праз раку Буг. Таксама інфармацыю пра аднаўленне руху падцвярджае і Надбужанскі аддзел пагранічнай варты Рэспублікі Польшча.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Дамачава