У Данецку памёр адзін з арганізатараў „ДНР” Уладзімір Маковіч
Уладзімір Маковіч, які ведамы тым, што зачытваў „дэклярацыю аб незалежнасці ДНР” у Данецкім абласным савеце, памёр 12 сакавіка ў веку 54 гадоў. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку, працаваўшы ў „МИД ДНР” сепаратыст Барыс Барысаў.
Маковіч быў бліжэйшым паплечнікам так званага „спікера ДНР” Дзяніса Пушыліна. Паводле паведамленняў у сацсетках Маковіч нібыта сур’ёзна хварэў і рэдка апошнім часам з’яўляўся на сваім працоўным месцы.
Беларускае Радвыё Рацыя