У Добрушы намеснік дырэктара ліцэя выпаў з акна свайго кабінета
Намеснік дырэктара Добрушскага дзяржаўнага прафесійнага політэхнічнага ліцэя раніцай 14 студзеня выпаў з акна чацвёртага паверха навучальнай установы.
Педагог жывы, яго шпіталізавалі. Пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, паведамілі БелаПАН у ліцэі.
Міліцыя праводзіць праверку па факце інцыдэнту. Устаноўлена, што намеснік дырэктара выпаў з акна свайго кабінета ў 9.30, паведамілі БелаПАН ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Прычына і абставіны здарэння пакуль невядомыя, пацярпелы недаступны для кантакту.
