Затрыманых у Добрушы журналістаў-фрылансераў адпусцілі



Затрыманыя раніцай 22 сакавіка ў Добрушы журналісты-фрылансеры Канстанцін Жукоўскі і Андрэй Толчын адпушчаныя з міліцыі пасля праверкі дакументаў.

У Добрушскім РАУС іх пратрымалі каля гадзіны.

Як раней паведамлялася, фрылансеры былі затрыманыя, калі здымалі будынак Добрушскай папяровай фабрыкі. 

* * *

У Добрушы 22 сакавіка міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага і яго калегу Андрэя Толчына.

„Мы здымалі будынак Добрушскай папяровай фабрыкі, прыехалі міліцыянеры, сталі вырываць у нас з рук тэхніку. У Андрэя таксама выхоплівалі з рук пашпарт і сказалі, што дакумент фальшывы. Міліцыянеры не патлумачылі прычын для затрымання”, — паведаміў БелаПАН Жукоўскі.

Затрыманых журналістаў павезлі ў Добрушскі РАУС.

Жукоўскага неаднаразова затрымлівала міліцыя за ажыццяўленне здымак. 18 сакавіка, падчас пратэсных акцый у розных гарадах Гомельскай вобласці, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ на аўтадарозе Гомель — Рэчыца і пад рознымі маркамі і праверкамі пратрымалі на дарозе больш за восем гадзін.

Паведамляе БелаПАН