У Драгічыне адбыўся выбух у шматкватэрным доме



Пры мантажы падвясной столі ў шматкватэрным доме ў Драгічыне адбыўся выбух газу. Чатырох чалавек шпіталізавалі, пашкоджаныя 6 кватэр, піша прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Двое рабочых прыватнага прадпрыемства мантавалі нацяжную столь у пяціпавярховіку. Падчас працы адбыўся выбух газа-паветранай сумесі пры выкарыстанні мантажнага абсталявання.

Папярэдняя прычына здарэння: рабочыя парушылі правілы эксплуатацыі газабалоннага абсталявання. Шпіталізавалі абодвух рабочых. Яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Таксама шпіталізавалі дзіця і жанчыну, якая жыве ў суседняй кватэры, жанчыну траўмаваў кавалак сцяны.