У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек
У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек. Большасць з іх – прадпрымальнікі.
Затрыманні пачаліся яшчэ ў аўторак. Людзей судзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 – «непадпарадкаванне службовай асобе», піша «Наша Нiва».
“Людзі, якіх затрымалі, займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама адна з асаблівасцяў – у большасці з затрыманых дзеці знаходзяцца за мяжой. Ці мела гэта нейкае значэнне – не ведаю», – распавядае сваяк аднаго з затрыманых.
Уварвалася ў дамы людзей не мясцовая міліцыя. Сілавікі прыехалі з Менска.
Пры пяротрусе глядзелі тэлефоны, калі нешта знаходзілі, то забіралі і камп’ютары. Некаторым потым вярнулі, некаторым – не. Затрыманым у сярэднім ад 45 гадоў. Сам ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы. Якой канкрэтна – невядома.
На днях паведамлялася, што на тэрыторыі Драгічынскага раёна пройдуць мерапрыемствы па падрыхтоўцы вайскоўцаў і падраздзяленняў. Інфармацыю пра гэта даваў „Беларускі Гаюн” і мясцовая раёнка.
Беларускае Радыё Рацыя