У Драгічынскім раёне абмеркавалі мясцовыя праблемы



Рабочая паездка прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі „Гавары Праўду!” адбылася ў адзін з раёнаў Берасцейскай вобласці. Яны наведалі Драгічынскі раён, дзе правялі сустрэчы з мясцовымі грамадскімі і палітычнымі актывістамі. Падчас візіту былі абмеркаваныя мясцовыя праблемы. Кажа адна з арганізатараў сустрэчы Ганна Канюс:

– Мы сустракаемся не толькі з нашымі людзьмі, не толькі з нашымі актывістамі. Мы скіраваны на тое, каб падняць іх дух, каб яны маглі працаваць з людзьмі, ведалі праблемы рэгіёна, праблемы людзей.

Акрамя таго, актывісты правялі экскурсію па захаванай гісторыка-культурнай спадчыне драгічынскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота proza.ru