Традыцыйнае калядаванне для пажылых людзей



У Драгічынскім раёне пажылых людзей з Божым Нараджэннем павіншавалі прафесійныя музыкі. Адбылося гэта ў межах праекта «Вёска, якая не павінна знікнуць» у вёсках Агдэмэр і Гутава. Тры фальклорныя калектывы наведалі дамы мэтавай аўдыторыі праекта з традыцыйнымі абрадамі калядавання. Увечары адбыўся яшчэ і агульны канцэрт у Гутаўскім сельскім доме культуры. Чаму калядаванне ўвайшло ў расклад мерапрыемстваў праекта, тлумачыць яго каардынатар Людміла Карнеева.

— Гэтае свята вельмі значнае і вельмі важнае для нашай мэтавай групы, таму мы вырашылі сабраць нашых людзей, як мы іх цяпер ужо называем, ды павіншаваць усіх разам.

Праект «Вёска, якая не павінна знікнуць» працягнецца ў Драгічынскім раёне да верасня. Ён накіраваны на сацыялізацыю пажылых вяскоўцаў, а таксама падтрыманне кантакту між пакаленнямі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя