Другі раз судзілі абаронцу дубоў
Другі раз судзілі дырэктара Ахоўскага Дома культуры, што на Піншчыне.

Абаронца старажытных дубоў Аляксандр Дземчук атрымаў яшчэ 15 сутак за спробу прадухіліць ліквідацыю дрэваў. Такім чынам у пінскім ізалятары ён правядзе месяц.

Праваабаронца Алесь Рамановіч гаворыць, што гэтай сітуацыі не было б, калі б чыноўнікі дачакаліся экспертызы батанікаў з Акадэміі Навук:
– Сам Дземчук падаваў ліст у акадэмію, здаецца. І прыйшоў адказ, што яны гатовыя гэтыя дрэвы абследаваць, але ж райвыканкам усё ж такі вынес рашэнне спілаваць гэтыя дрэвы. Наколькі я ведаю, там атрымалася, што палова жыхароў вёскі падтрымлівае рашэнне выканкама, палова – наадварот, абараняе гэтыя дрэвы.
Барацьба за захаванне 300-гадовых дубоў у вёсцы Ахова вялася на працягу года. Кульмінацыя наступіла 22-га снежня, калі камунальнікі прыехалі зразаць дрэвы. Тады Дземчук пры падтрымцы вяскоўцаў залез на дубы, каб спыніць працэс ліквідацыі. У выніку яго затрымалі сілавікі.
Беларускае Радыё Рацыя
