У ДТЗ пад Докшыцамі загінулі пяць чалавек
20 ліпеня каля 21.30 на 108 км аўтадарогі Менск-Віцебск каля вёскі Маргавіца Докшыцкага раёна адбылася аварыя, у якой 5 чалавек загінула і 1 паранены.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль „Аўдзі-80”, які рухаўся з боку г. Менска, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем „Форд Мандэа”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.
У выніку ДТЗ кіроўца „Аўдзі” і трое мужчын, якія ехалі з ім, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы аварыі.
Таксама ад атрыманых у выніку ДТЗ траўмаў памёр кіроўца аўтамабіля „Форд”, а яго дачка, 2007 года нараджэння, якая ехала разам з ім, атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Вядзецца следства.
