У ДТЗ пад Менскам загінула 63-гадовая жанчына



У Менскім раёне ў выніку ДТЗ з удзелам маршруткі і легкавога аўтамабіля службы таксі загінула 63-гадовая жанчына, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкама.

17 чэрвеня прыблізна ў 8.00 на аўтадарозе Р28 (Менск — Маладзечна — Нарач) каля вёскі Лашаны кіроўца маршрутнага таксі Peugeot Boxer на прыпыначным пункце ажыццяўляў пасадку і высадку пасажыраў. У транспартны сродак, які стаяў, урэзалася таксі KIA Ceed. У выніку аварыі загінула 63-гадовая пасажырка KIA, якая знаходзілася на заднім сядзенні, шпіталізаваны кіроўца і яшчэ адзін пасажыр таксі. У мікрааўтобусе Peugeot атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу трое пасажыраў.

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта, следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

belapan.by