У ДТЗ у Петрыкаўскім раёне загінула сям’я з трох чалавек
20 лістапада прыкладна ў 8.50 у Петрыкаўскім раёне ў аўтааварыі загінулі бацькі і трохгадовае дзіця.
Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, на ўчастку аўтадарогі H4064 ля вёскі Фаставічы здарылася лабавое сутыкненне малакавоза з легкавым аўтамабілем „Опель-Вектра”. У легкавой аўтамашыне апынуліся заблакаванымі кіроўца 1961 года нараджэння, яго жонка 1987 года нараджэння і дзіця 2014 года нараджэння.
Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструменту дэблакавалі целы загінулых. Вядзецца расследаванне.
Фота: mchs.gov.by