У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ (абноўлена)



У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ.

Маці палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, Людміла даведалася, што ў сына пад час знаходжання ў карцары гарадзенкай турмы здарыўся сардэчны прыступ.

Пра стан здароўя Дзяніса распавядае Людміла Івашына:

– Падчас знаходжання яго ў карцары яму стала блага. Дзякуй богу, што  запрасілі кагосці з медыкаў, каб яму дапамагчы.  А ў пятніцу я сама была на прыёме у намесніка начальніка турмы, па пытаннях што лісты не даходзяць. Хацела перадаць вентылятар але адмовілі. Магчыма, што ў той момант, калі я размаўляла з намеснікам, ён знаходзіўся на абследванні ў кардыёлага. То бок нейкім чароўным чынам кардыёлаг апынуўся ў турме. 

Па словах Людмілы Івашынай стаўленне да стану здароўя зняволеных змянілася пасля смерці Вітольда Ашурка:

– Дзесці можа быць менавіта ў аднясенні да медыцыны, наколькі я разумею, бо так стаўленне як яно там змянілася?- Хіба ніяк. Як была жорсткасць- так яна і засталася. Проста хочацца думаць, што хоць нешта да ніх дойдзе. Нейкая чалавечнасць можа яшчэ у кагосці засталася. Вось наш выпадак- чалавечнасць засталася і хутка аказалі дапамогу. 

Журналіст і аўтар “Новага Часу” Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка супрацоўнікамі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Блізкія мяркуюць, што гэта звязана з апошнім яго расследаваннем пра службу былых украінскіх “беркутаўцаў” у Беларусі і з інтэрв’ю тэлеканалу “Настоящее время”.

Беларускае Радыё Рацыя