У Ерусаліме сышоў Жыватворны агонь



18 красавіка ў ерусалімскім храме Гроба Гасподняга традыцыйна сышоў Жыватворны агонь.

 З-за пандэміі каронавірусу ўпершыню за апошнія дзесяць стагоддзяў урачыстая цырымонія прайшла пры зачыненых дзвярах і поўнай адсутнасці паломнікаў і звычайных вернікаў. Пасля з’яўлення агню патрыярх Ерусалімскі Феафіл ІІІ раздаў яго служыцелям Грэцкай царквы і прадстаўнікам іншых канфесій, якія валодаюць храмам Гроба Гасподняга.

Пасля сыходу Жыватворны агонь дастаўляюць да Яфскай брамы Старога гораду, дзе раздаюць яго дыпламатам тых краін, у якіх значная частка насельніцтва спавядае праваслаўе. Пасля агонь развозяць у розныя краіны.

Жыватворны агонь сімвалізуе нерукатворнае святло Уваскрасення Хрыстова і лічыцца святыняй для вернікаў. Яго з’яўленне напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, нягледзячы на рэгулярнасць, лічыцца цудам.

Беларускае Радыя Рацыя

фота twitter studio Sami