У Еўропе заявілі пра высокую ступень рызыкі з-за новага штаму каронавіруса
Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў заявіў пра высокую ступень рызыкі з-за новага небяспечнага штаму каронавіруса, які быў выяўлены ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы і атрымаў назву па грэчаскай літары “амікрон”. У дакладзе цэнтра адзначаецца небяспека штаму для краін Еўропы і Еўрапейскай эканамічнай прасторы, уключаючы Ісландыю, Нарвегію і Ліхтэнштэйн. “Агульны ўзровень рызыкі, звязанага з варыянтам Omicron SARS-CoV-2, ацэньваецца ад высокага да вельмі высокага”, – адзначана ў дакуменце.
Новы вірус дабраўся да Нямеччыны, яго выявілі ў грамадзяніна, які вярнуўся з паездкі ў ПАР. Таксама вірус выяўлены ў жыхаркі Чэхіі, якая вярнулася з Егіпта. Учора паведамлялася пра выяўленне вірусу ў Бельгіі.