У Францыі памёр Лявон Шыманец
14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр найстарэшы дзяяч беларускай дыяспары ў Францыі Лявон Шыманец.

Лявон Шыманец нарадзіўся 8 траўня 1937 году ў Стоўпцах, у сям’і Уладзімера і Эвэліны Шыманцоў, родны брат Івонкі Сурвіллы. Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала спачатку ў Данію, а затым у Францыю.
У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасці, мае шэраг вынаходак у галіне вайсковага авіябудавання.
Лявон Шыманец быў сябрам Рады БНР, шмат гадоў узначальваў згуртаванне беларусаў Францыі «Хаўрус». На сустрэчах з францускімі палітыкамі ў 1970-1980 гады нязменна звяртаў іх увагу на права беларускага народу мець уласную незалежную дзяржаву. Ён з натхненнем успрыняў абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, у 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Беларусь — Францыя». У першай палове 1990-ых гадоў узначальваў офіс ЕЗ у Беларусі ў галіне энэргазберажэння.
Светлая памяць…
