У Францыі ўвялі штраф за непрыстойныя паводзіны ў адрас жанчын
Парламент Францыі адобрыў закон аб увядзенні штрафу за непрыстойныя паводзіны ў адрас жанчын, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на радыё Europe-1.
Паводле слоў дзяржаўнага сакратара па пытаннях роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі Марлен Ш’япы, закон накіраваны на зніжэнне парога талерантнасці да сексуальнага насілля ў краіне. У прыватнасці, ён прадугледжвае адказнасць за вулічныя дамаганні, якія раней заставаліся без прыцягнення да адказнасці.
Адзначаецца, што за непрыстойныя і дакучлівыя паводзіны ў адрас жанчын будзе назначацца штраф у памеры ад 90 да 750 еўра.
Падставай для прыняцця такіх мер стаў інцыдэнт, які адбыўся на мінулым тыдні ў Парыжы. Маладая дзяўчына папрасіла замаўчаць прахожага, які свістаў ёй услед, а ён у адказ яе ўдарыў.