У Францыі затрыманы Нікаля Сарказі
Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі затрыманы па справе аб фінансаванні яго выбарчай кампаніі 2007 года. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на судовыя крыніцы.
Нікаля Сарказі – 23-і прэзідэнт Французскай Рэспублікі, ён кіраваў дзяржавай з 2007 па 2012 год. Раней займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадзе Францыі. На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Сарказі прайграў Франсуа Алянду.
Беларускае Радыё Рацыя
