У галоўнага лекара паліклінікі «Нафтана» каронавірус



Паводле першага папярэдняга тэста, праведзенага медыкамі, галоўны ўрач нафтанаўскай паліклінікі Сяргей Чубрык мае станоўчы вынік на каронавірус. Ён ізаляваны, паведамляе карпаратыўная газета завода.

«Удалося імгненна выявіць кантакты першага ўзроўню, якія неадкладна самаізаляваліся. Работнікі, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню, прайшлі тэст на каронавірус, ён даў адмоўны вынік», – гаворыцца ў паведамленні «Весніка Нафтана».

Як распавёў гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Дзямідаў, завод працуе ў штатным рэжыме. Прафсаюзны камітэт аказвае ўсю неабходную дапамогу ў гэтай няпростай сітуацыі. Адна з прынятых мер – гэта прадастаўленне матэрыяльнай дапамогі пры 10-дзённай самаізаляцыі.

gorod214.by