У гамяльчанкі выкралі кашалёк з грашыма для аперацыі дзіцяці
Невядомая жанчына ў адным з гандлёвых цэнтраў Гомеля скрала кашалёк з буйной сумай грошай, якія пацярпелая збірала на аперацыю свайму дзіцяці. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч.
Інцыдэнт адбыўся ў 10.20 18 траўня ў магазіне „Чарнігаўскі” абласнога цэнтра. „Кашалёк выпаў з сумкі пацярпелай, калі яна стаяла ў чарзе ў касу. Невядомая жанчына незаўважна падняла яго і знікла з гандлёвага цэнтра. Праўда, паспела трапіць у аб’ектыў камер відэаназірання”, — сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС.
У кашальку знаходзілася буйная сума (1 тыс. 645 еўра, $320 і Br75), якія пацярпелая збірала на аперацыю свайму дзіцяці.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць асобу зламысніцы. Яе прыкметы: 40-45 гадоў, сярэдняга росту, шчыльнага целаскладу, валасы светлыя, кароткія.
Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым здарэнні, просяць паведаміць па тэлефонах 8 (029) 608-26-02 або 102
