У Ганцавічах вучаць журналістаў для рэгіянальнага друку
Школа журналістаў заканчвае свой другі сезон у Ганцавічах, што ў Берасцейскай вобласці. Пра яе галоўныя мэты і дасягненні распавядае Марыя Лойка.
– Галоўнае яе мэта – гэта падрыхтоўка кадраў для працы ў мясцовай газеце. Таксама вельмі важна навучыць жахароў горада да аналізавання крытычнага ўспрымання той інфармацыі, якая падаецца ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку знаёмства з прынцыпамі працы незалежных медыя. У гэтай школе ўдзельнікі маглі навучыцца здымаць фота і відэа, займацца іх апрацоўкай, паколькі ўсё больш медыя займаецца візуальнымі метадамі падачы інфармацыі. Увага ўдзялялася таксама абароне правоў журналістаў, што мае актуальнасць у беларускіх рэаліях. Са словаў арганізатара школы Пятра Гузаеўскага, пазмітыўным вынікам з’яўляецца тое, што вучні гэтай школы на дадзены момант ужо супрацоўнічаюць з мясцовай газетай “Ганцавічскі час” і робяць для яе якасныя і аб’ектыўныя матэрыялы.
Беларускае Радыё Рацыя