У Гародні Марш пенсіянераў прайшоў без затрыманняў
Жанчыны і мужчыны сталага ўзросту сабраліся ў цэнтральным парку. Спачатку шпацыравалі, размаўлялі між сабой, паведамляе svaboda.
Яны прайшлі некалькі колаў па парку Жылібера да ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы. Скандавалі «Жыве Беларусь!». За імі сачылі «людзі ў цывільным», калону здымала дзяржаўнае тэлебачанне.
Калі марш праходзіў побач з аблвыканкамам, з аўтобусу выйшлі міліцыянты, аднак нікога не затрымалі. У акцыі прыняло ўдзел каля 20 чалавек.