У Гарадзенскай вобласці практыкуецца публічнае заключэнне пад варту навучэнцаў



У прафілактычных мэтах у Гарадзенскай вобласці на сістэмнай аснове практыкуецца ўжыванне меры стрымання ў выглядзе публічнага заключэння пад варту да асоб, уцягнутых у незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведамляе sk.gov.by.

Publichnyj-arest-1-4

Па ініцыятыве пракуратуры Гародні і Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта 28 ліпеня ў Гарадзенскім прафесійным будаўнічым ліцэі №1 у прысутнасці педагагічнага калектыву і навучэнцаў адбылося заключэнне пад варту  хлопца 1997 нараджэння, які нядаўна скончыў гэтую навучальную ўстанову.

У дачыненні да яго Гарадзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа і прад’яўленае абвінавачванне ў незаконным набыцці і захоўванні без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва (па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У прысутнасці абвінавачанага інфармацыя аб злачынстве была даведзена да ведама тых, хто сабраўся ў актавай зале, навучэнцаў ліцэя і педагогаў. Пасля гэтага намеснік пракурора г. Гародня малодшы саветнік юстыцыі Дзмітрый Антонавіч санкцыянаваў пастанову следчага Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта лейтэнанта юстыцыі Рамана Куляша аб заключэнні абвінавачанага пад варту.

Гэта другі факт публічнага арышту навучэнца названага ліцэя. Разам з тым, следчыя і пракуроры перакананыя, што іх праца не марная. Дзякуючы ёй пераважная большасць навучэнцаў наглядна ўяўляе сабе наступствы за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, робіць належныя высновы, і вядзе законапаслухмяны лад жыцця.

Фота sk.gov.by