У гарадзенскім аўтапарку перапрацоўкі складаюць па 39 гадзін
У гарадзенскім аўтапарку, чый кіроўца скочыў з моста, перапрацоўкі складаюць па 39 гадзін у месяц. Калі працоўная інспекцыя выявіць парушэнні заканадаўства аб працы, то адказных асоб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Інспекцыя працы мае вывучаць дакументы аўтобуснага парка ў рамках пракурорскай праверкі, якую вырашылі правесці пасля інцыдэнту з кіроўцам, які скочыў з моста з 30-мятровай вышыні на вачах у пасажыраў, і пасля заяў іншых кіроўцаў, незадаволеных хранічнымі перапрацоўкамі, – паведамляе Sputnik.
Да 27 лістапада свае напрацоўкі і высновы інспекцыя мусіць перадаць у пракуратуру. Адзначаецца, што паводле беларускага заканадаўства, межавая колькасць перапрацовак не павінна перавышаць 180 гадзін у год, а гэта 15 гадзін на месяц.