У гарадзенскім скарбе было больш прадметаў



Некалькі дзён таму ў Гародні на вуліцы Антонава быў знойдзены скарб з залатымі манетамі і пярсцёнкам.

klad-01

Як паведаміў Беларускаму Радыё Радыё старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка пры правядзенні дадатковых працаў былі знойдзены яшчэ некалькі залатых прадметаў – тры залатыя пярсцёнкі і дзве залатыя манеты.

Усе прадметы запісаныя паводле акта і перададзеныя на часовае захаванне ў музей. Потым будзе засядаць адмысловая камісія, якая будзе вырашаць далейшы лёс. Скарб або застанецца ў нашым Гарадзенскім музеі, або яго перададуць у дзяржаўнае сховішча каштоўных металаў у Нацбанку. Я не бачу тут вялікай гістарычнай цэннасці, адзінае, што гэта вельмі рэдкі выпадак у апошнія 20-30 гадоў, калі знойдзены скарб перадалі дзяржаве.

Па гарадзенскіх СМІ распаўсюджваецца інфармацыя, што гэты скарб з залатых прадметаў звязаны з габрэямі, якія жылі да Другой сусветнай вайны на гарадзенскай вуліцы Антонава і маглі загінуць у час ліквідацыі Гарадзенскага гета.

Беларускае Радыё Рацыя