У Гарадзенскім раёне мужчыну насмерць заваліла грунтам



У Гарадзенскім раёне мужчына загінуў пры капанні студні.

Як паведамляе Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС, інцыдэнт здарыўся днём 8 лістапада. У 14:25 ратавальнікам паступіла інфармацыя, што падчас капання пітной студні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Усава адбыўся абвал грунту.

У выніку загінуў мужчына, індывідуальны прадпрымальнік. Работнікі МНС з выкарыстаннем спецсродкаў правялі работы па даставанні цела.

БелаПАН