У Гарадзенскім раёне ў лякарню прывезлі адразу 6 мужчын з апёкамі
11 чэрвеня ў Гарадзенскім раёне ў лякарню прывезлі адразу 6 мужчын з апёкамі рознай ступені цяжкасці. Там ім аказалі меддапамогу. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, яны пацярпелі падчас здарэння на тэрыторыі электрападстанцыі ў аграгарадку Гожа. Там часткова разбурылася цагляная прыбудова сінхроннага кампенсатара. Рабочыя якраз выконвалі рамонтныя працы ў падвале.
На месцы працавалі следчыя, эксперты, ратавальнікі, прадстаўнікі інспекцыі працы. Прычына здарэння яшчэ высвятляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: newgrodno.by
