У гарадзенскую краму “Адметнасць” зноў прыйшлі з праверкай



У Гародні чарговая праверка ў краме нацыянальных колераў “Адметнаць”.

Гаспадыня крамы Вольга Верамеенка даведалася пра яе выпадкова:

– Зараз знаходжуся на бальнічным пасля ўсіх гэтых падзей. Бо ў мяне высокі ціск і ён вельмі дрэнна збіваецца. Да пятніцы дакладна не працуем. Але, наколькі мне вядома сёння стала, увагай нас не абыходзяць. Сёння прыходзілі да нас ужо пажарныя. Таксама, напэўна, хацелі нешта сабе на памяць узяць пра гэтае цудоўнае месца. Прыходзьце, калі я ўжо выздараўлю.

У Вольгі Верамеенкі 7-га чэрвеня адбыўся гіпертанічны крыз – ціск падняўся да 150 са звыклых 110. Гэта адбылося пасля трох сутак, праведзеных за кратамі ў гарадзенскім ІЧУ. Вольгу забралі на суткі пасля ператрусу ў чацвер, 3-га чэрвеня, калі ў краму “Адметнасць” завіталі прадстаўнікі міліцыі й АМАПу.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня