У Гародні абмеркавалі фільм „Кароткая гісторыя пра забойства”
Фільм паказалі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Гэта фільм пра смяротнае пакаранне. Першы паказ фільма Кшыштафа Кіслёўскага „Кароткая гісторыя пра забойства” (Krótki film o zabijani) адбыўся ў 1988 годзе літаральна за месяц перад тым, як ў Польшчы было здзейсненае апошняе смяротнае пакаранне – праз павешанне.
Кадр з фільма”Кароткая гісторыя пра забойства” (Krótki film o zabijani).
Вешаюць і аднаго з дзеючых асобаў фільма – Яцэка Лазара, які здзейсніў жорсткае і бессэнсоўнае забойства таксіста. Але „забойства забойцы” – таксама не выглядае, як трыўмф справядлівасці.
Падчас абмеркавання фільма экспертка кампаніі „Правабаронцы супраць смяротнага пакарання Паліна Сцепаненка сказала, што ў Беларусі быў шанец скасаваць смяротнае пакаранне, яго планаваў былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка, які сам стаў ахвярай па-за судовай расправы. Пра сваё стаўленне да смяротнага пакарання Юры Захаранка распавёў карэспандэнту газеты „Свабода” напярэдадні гвалтоўнага выкрадання.
Беларускае Радыё Рацыя