У Гародні абмяркоўвалі праблемы польскай адукацыі



У Гародні адбылася сустрэча настаўнікаў польскай мовы, што працуюць у Беларусі, з дэлегацыяй польскіх сенатараў і кіраўніцтвам фундацыі Дапамога палякам на ўсходзе”. Праблемы польскай адукацыі, якія з кожным годам усё больш турбуюць прадстаўнікоў самай вялікай нацыянальнай меншасці краіны, абмяркоўваліся з надзеяй на тое, што яны будуць паступова вырашацца. Сярод найбольш істотных перашкодаў для польскай адукацыі адзначаюцца такія, як пераслед настаўнікаў, скарачэнне вывучэння польскай мовы ў школах, адсутнасць падручнікаў і недастатковая колькасць курсаў падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў.

Як зазначае віцэ-маршалак Сената Рэспублікі Польшча Маря Коц, польская дзяржава мае намер мэтна ажыццяўляць дапамогу, накіраваную на разціццё польскай адукацыі ў Беларусі:

Шмат праблемаў вынікае менавіта з адсутнасці фінансавых сродкаў. Але я пераканана, што сродкі на дапамогу палякам, якія жывуць за мяжой, вяртаюцца да Сенату – гэта добры знак. Гэта дае магчымасць нанова пачаць разглядаць гэтыя праблемы і скіраваць сродкі туды, дзе яны найбольш патрэбныя.

Пачынаючы з новага навучальнага года, у агульнаадукацыйных установах Беларусі, перадусім на захадзе краіны, існуе негалосная забарона на вывучэнне польскай мовы. У выніку факультатывы польскай мовы амаль зніклі са школаў. Свае дзеянні беларускія ўлады тлумачаць тым, што моладзь масава зязджае ў Польшчу атрымліваць адукацыю.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня