У Гародні абваліўся бетонны брыль жылога дома
У Гародні ў жылым доме абрынулася агароджа гаўбца з-за падзення часткі бетоннага брыля будынка.
Як паведаміла Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС, 27 ліпеня ў 13.03 паступіла паведамленне пра разбурэнне часткі бетоннага брыля будынка памерамі 0,5 на 15 метраў.
У выніку падзення кавалка бетону пашкоджаная металічная агароджа балкона кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Пралетарскай.
Ніхто не пацярпеў. Прычына разбурэння высвятляецца.
Фота mchs.gov.by
