У Гародні ад каронавіруса памёр галоўны патолагаанатам вобласці
Памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гарадзенскай вобласці. Ён быў заражаны каронавірусам.
Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гарадзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро. Паводле інфармацыі Hrodna. lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 траўня ён пачаў прыходзіць у сябе, але паляпшэнняў не наступіла. Яму быў 51 год.
Сярод патолагаанатамаў і судмедэкспертаў захворванне падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, распавядае судмедэксперт з Гародні.
Міхаілу Зубрыцкаму ў 2007 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 2018 прысвоена вучонае званне дацэнта, паведамляецца на сайце Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Аўтар 141 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 3 інструкцый па ўжыванні, 1 патэнт на вынаходкі.
Асноўным напрамкам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змен у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.
Фота: patan.by