У Гародні адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага



17-га верасня а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з праваабаронцам, кіраўніком Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім, які наведае горад над Нёманам з прэзентацыяй сваёй кнігі “Іртутнае срэбра жыцця”.

Кніга пабачыла свет, калі яе аўтар яшчэ быў у зняволенні. Але нават там ён знайшоў мажлівасці і сілы каб працаваць над яе зместам. Алесь Бяляцкі адкажа на пытанні прысутных і з ахвотай раскажа пра сваю творчасць і дзейнасць.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 17-га верасня, па адрасе: вул. Будзёнага 48а, асобны домік, у 18.00. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя