У Гародні адбыўся дзявочы фрымаркет



Дзявочы фрымаркет, які адбыўся ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы час” стаў яшчэ адным прыкладам ашчаднага стаўлення да рэсурсаў і паўторнага выкарыстання рэчаў.

Падчас мерапрыемсва гарадзенцы прыносілі непатрэбныя рэчы, але ў добрым стане, адзенне, абутак, дзіцячыя рэчы, аксэсуары, кнігі, часопісы, дыскі.

Акрамя абмену рэчамі ладзіліся бясплатныя хэнд-мейд-майстэрні, на якіх дзяўчаты маглі авалодаць майстэрствам макіяжу, вучылі прыгожа завязваць хусткі і майстар клас па валянню.

[Not a valid template]

Пра сустрэчу распавядае Людміла, прадстаўнічка таварыства “Зялёная Гародня”.

Фрымаркет – слова англійскага паходжання, адпаведна абазначае “бясплатны рынак”. Людзі прыходзяць сюды, каб аддаць тыя рэчы, якія захаваліся ў іх у добрым стане, але ім ужо непатрэбныя. Замест таго, каб выкідваць у сметніцу і тым самым забруджваць наваколле, яны проста аддаюць іх людзям, якім гэтыя рэчы патрэбныя. Людзі бяруць гтыя рэчы і не набываюць такія ж рэчы ў крамах, адпаведна зніжаецца вытворчасць рэчаў, зніжаюцца выкіды ў наваколле. Такім чынам атрымліваееца двайная карысць для наваколля. 

Першы гарадзенскі кірмаш-фрымаркет адбыўся 7 снежня 2014 году і сабраў некалькі сотняў гараджан. Арганізатарамі абодвух мінулых фрымаркетаў былі прадстаўнікі таварыства “Зялёная Гародня”.

Беларускае Радыё Рацыя