У Гародні адбыўся конкурс гістарычных ведаў
Моладзь з Гародні прыняла ўдзел у другім Міжнародным конкурсе гістарычных ведаў пра нязломных жаўнераў і ротмістра Вітальда Пілецкага. Удзел у конкурсе даў гарадзенскім навучэнцам магчымасць паглыбіць свае веды ў пытаннях гісторыі Польшчы і польска-бальшавіцкай вайны:
– Не ўсе ведаюць і маюць уяўленне пра тое, што некалі адбылося. Дзякуючы такім сустрэчам маем такую магчымасць і можам прадставіць свае здольнасці.
Навучэнцы добра падрыхтаваліся да конкурсу і ў выніку атрымалі шмат узнагарод. Лаўрэаткай конкурсу стала Эльжбета Канцэвіч, якая заняла першае месца за працу прысвечаную кіраўніку таварыства жаўнераў Арміі Краёвай Вераніцы Себасцьяновіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
