У Гародні адбыўся квэст “Узгадаць усё”



У Гародні на дамене http://nightcity.en.cx/ адбылася гульня-квэст пад назваю “Узгадаць усё”. Амаль паўсотні гарадзенцаў шукалі схаваныя знакі, разгадвалі рэбусы і выконвалі розныя заданні на логіку.

Пасля доўгага перапынку ў гульні прынялі ўдзел некалькі камандаў гарадзенцаў, што гулялі ў дадзеным праекце ўпершыню:

– Гуляем упершыню. Гульня супер. Энергія, азарт, камандная работа, камандны дух. Вельмі цікава, весела. Нам усё спадабалася. Дзякуй! Будзем гуляць яшчэ.

– Для навічкоў зашмат заданняў. Спярша тупіш, губляешся і пачынаеш ізноў. Хапіла б і дзесяці заданняў. А ўвогуле цікава.

Гульні-квэсты праекта “Начны горад” адбываюцца ў Гародні ўжо больш за 15 год. Каб стаць удзельнікам – трэба зарэгістравацца на дамене, стварыць сваю каманду, пасля гэтага  можна прымаць удзел у розных гульнях: напрыклад, квэстах па горадзе, у межах якіх выконваеш розныя заданні на аўтамабілі, ці разгадваеш рэбусы і загадкі ў сеціве.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня